Проекты

Асучасніць, захаваўшы дух настальгіі: рэдызайн этыкеткі піва «Жыгулёўскае»

«Жыгулёўскае» – легендарны гатунак савецкага піва, які не страціў папулярнасці і ў наш час. Сёння яго варыяцыі вырабляюць адразу ў некалькіх краінах СНД. Рэдызайн этыкеткі «Жыгулёўскага» ад «Бабруйскага бровара» быў прызначаны ўзмацніць прыкметнасць гандлёвай маркі на паліцы і асучасніць аблічча прадукту, зрабіць яго больш актуальным, прывабным. Пры гэтым важна было захаваць пазнавальнасць і характар любімага многімі брэнда.

01.jpg

06.jpg

Мы пераасэнсавалі стылеўтваральныя канстанты – фірмовы жоўты фон і лагатып на сіняй плашцы. Колеры сталі больш чыстымі, а іх спалучэнне больш кантрасным. Так з’явілася неабходная сігнальнасць, дызайн стаў больш выразным. А дыяганальнае размяшчэнне лагатыпа дадало дынамікі і дазволіла павялічыць назву, узмацніць яе заўважальнасць.

05.jpg

02.jpg

Геральдычныя элементы, якія не зусім адпавядалі духу часу, замянілі на рэтра-выяву Мінска 70-х гадоў. Разам з вінтажным шрыфтам яна падтрымлівае неабходны настальгічны настрой. Адсылка да Мінска і пераклад этыкеткі на беларускую мову акцэнтуюць увагу на беларускім паходжанні прадукту, якое для многіх з'яўляецца сінонімам якасці.

04.jpg

07.jpg


Оставьте свои контактные данные, и мы свяжемся с вами