Тонкая работа: карпаратыўны календар кампаніi «Франдэса»
Беларуская кампанія «Франдэса» — найбуйнейшы распрацоўшчык сродкаў абароны раслін, адказны вытворца новага пакалення, які ўдзельнічае ў захаванні і развіцці традыцый роднага краю.
Штогод крэатыўная каманда брэндынгавага агенцтва AVC распрацоўвае карпаратыўны каляндар, які адлюстроўвае філасофію кампаніі і яе погляд на свет. Ідэя календара ў 2016 годзе: «Тонкая работа».
У аснове поспеху прадукцыі кампаніі «Франдэса» ляжыць дасканалае прытрымліванне тэхналагічнага працэсу і ўнікальныя распрацоўкі. Наша беларуская зямля багата прыкладамі самабытнага вопыту і традыцый. «Бездзежскі фартушок» — адзіная ў Беларусі (а, магчыма, і ў свеце) калекцыя аўтэнтычных фартушкоў. Жыхаркі вёскі Бездзеж у Брэсцкай вобласці стваралі фартушкі, кіруючыся дакладным алгарытмам вырабу палатна і векавой традыцыяй вышыўкі. Такі падыход да сваёй працы аб'ядноўвае беларускіх мастачак мінулых стагоддзяў з сённяшнімі прафесіяналамі кампаніі «Франдэса».
Фартушкі захоўвалі ў спецыяльных скрынях як асаблівую каштоўнасць. Кіруючыся звычаем, мы змясцілі свае знаходкі ў імправізаваную скрыню. Лімітаваная серыя календароў выканана з выкарыстаннем фрагментаў аўтэнтычных фартушкоў, вышытых бездзежскімі мастачкамі.