Адтуліны-Адсюліны. Распрацоўка айдэнтыкі для практычнага лекторыя

Практычны лекторый мастачкі Ірыны Князевай – гэта праект па пераасэнсаванні беларускай спадчыны і традыцый. Творчая частка курса – маляванне дываноў, якія былі папулярныя ў беларускіх вёсках і гарадах у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Своеасаблівая арт-тэрапія, дзе мінулае становіцца крыніцай новых сэнсаў для нас сёння.

Задача агенцтва – распрацаваць фірмовы стыль лекторыя.

Рашэнне:

– Адкуль прыходзяць ідэі?  

– То адсюль, то адтуль…

– А як яны прыходзяць?

– Па адтулінах і адсюлінах.

З гэтага дыялогу з Ірынай нарадзілася назва лекторыя “Адтуліны-Адсюліны”, якая падкрэслівае сувязь з мінулым і сучаснасцю – маляваныя дываны выступаюць як правадыры нашай калектыўнай памяці. Візуальнай метафарай сталі рукі, якія паказваюць розныя напрамкі прыходных ідэй. Злучыўшы іх, мы атрымліваем індывідуальную факусоўку – уласны райскі сюжэт. Культавыя персанажы iнсiтнай мастачкі Алены Кіш робяць стыль глыбокім і эмацыйна блізкім кожнаму беларусу.

Instagram “Адтуліны-Адсюліны”


1.png2.png3.png 4.png 5 copy.png 6 copy.png 7 copy.png 8_2.png9 copy.png 10.png11.png 12.png

Команда проекта:

Влад Должевский — арт-директор

Илья Пушкарь — дизайнер

Ольга Олейник — управляющий партнер, креативный директор

Анастасия Соколовская — копирайтер

Наталья Елинская — аккаунт-директор.

Ірына Князева:

«Здабыты рай – менавіта так называлася мая першая выстава.

Пражыўшы дастаткова доўгае і напоўненае падзеямі жыццё, я даю сабе права лічыць, што калі хоць маленькая прастора дабрыні ўтвараецца вакол маіх работ, то яна абавязкова далучыцца, “прымагніціцца” да такой жа прасторы (можа, і больш вялікай), якую стварыў яшчэ нехта, і так далей і далей… І вось гэта – не ідылічная карцінка, гэта – рэальнасць. Крупінкі дабрыні павінны аб’ядноўвацца, каб стварыць яе адзіны вялікі сусвет… А гэта і ёсць той самы “здабыты рай”. Ці не так?

Ідэи насамрэч прыходзяць “адтуль” и “адсюль”. Але што такое идэя сама па сабе? Іншае справа – яе ўвасабленне ў прасторы. Калі ты ўжо не застаешся з ёй сам-насам, а адчуваеш за плечмі нечый трапяткі захоплены подых… Крыху недаверліва абарочваешся і… Бачыш жывыя, зацікаўленыя, натхнёныя вочы!.. Вось, ён, сапраўдны сакральны цуд!..

Мне вельмі пашанцавала сустрэцца з такой цудоўнай камандай – брэндынгавым агенцтвам avc. Разам мы далі жыццё яшчэ зусім малому дзіцяці – творчаму праекту “Адтуліны-адсюліны”. 

Сумесная праца была тым самым здабытым раем. Ніякай мітусні, усё толькі па справе, але без халоднага “нічога асабістага, толькі бізнес”. Цёпла, душэўна і, што вельмі каштоўна, вельмі натхнёна… Веру, што наша дзіцятка вырасце і будзе натхняць і дапамагаць тым творчым натхненнем у жыцці і працы нашых дарагіх беларусаў… і гасцей, якім мы заўсёды радыя, канешне.

Дзякуй, цудоўная каманда! Вітаю Вольгу і Іллю асабіста і кланяюся шчыра. І галоўнае – мы не развітваемся!»

О проектe
Вид работ

Нейминг. Копирайтинг. Логотип. Фирменный стиль.

Заполните форму заявки, и мы свяжемся с вами

Отправить заявку

разработка логотипа